Упершыню згадваецца пад 1155, уваходзіў у Кіеўскае княства, з 14 ст. у ВКЛ. З сяр. 1560-х цэнтр павета Кіеўскага, з 1569 Менскага ваяводства. У 1577 атрымаў магдэбургскае права, затым герб. З 1793 у складзе Расіі, цэнтр павета. Росту і развіццю эканомікі Мазыра спрыяла пракладка Палескіх чыгунак у 1880-я. У 1885 заснаваная запалкавая фабрыка «Молния». З 1924 цэнтр раёна, у 1926—1927 горад у Слабадскім раёне, у 1924-1930 і 1935-1938 цэнтр Мазырскай акругі, у 1938—1954 цэнтр Палескай вобласці. З 27.9.1938 горад абласнога падпарадкавання. У Вялікую Айчынную вайну акупанты стварылі ў Мазыры лагер смерці, знішчылі 4,7 тыс. жыхароў. Дзейнічала патрыятычнае падполле. З 1954 у Гомельскай вобл.
Выдатныя мясціны
* Мазырская Свята-Міхайлаўская царква і манастырскі жылы корпус
* Мазырскі касцёл святога Міхаіла і манастыр цыстэрыянак
Вядомыя асобы
* Л. А. Ярмоліна (1900—1984), беларуская актрыса, тэатральная дзеячка
* Міхаіл Фінберг, дырыжор
* Ксенія Сітнік, спявачка
Гарады-сябры
* Корасьцень, Украіна
* Паўночнадзьвінск, Расея
* Страканіцэ, Чэхія
















